Першае месца ў Нацыянальным хiт-парадзе на тэлеканале БТ-3 заняла кампазiцыя ў выкананні Марыі Бадыль, выкладчыка аддзялення "Народная творчасць" ДУА "Салiгорская дзiцячая школа мастацтваў".
Марыя Бадыль прыняла ўдзел у тэлепраграме "Наперад у мiнулае", дзе выконвала беларускую народную песню «Восень». Народная песня набыла новае гучанне ў новым апрацаваным варыянце, дзякуючы творчаму тандэму: аранжыроўцы Генадзя Сыракваша i выканаўцы Марыi Бадыль.
Трэба адзначыць, што Марыя Бадыль прымала ўдзел у гэтай праграме ў 2022 годзе з беларускай народнай песняй "Чырвона калiна", якая на працягу шасцi месяцаў трэмалася ў Нацыянальным хiт-парадзе ў топ-10 песен.
Белтэлерадыёкампаниiя даслала на імя дырэктара школы О.А.Шчэрбава ліст падзякі выкладчыку аддзялення "Народная творчасць" ДУА "Салiгорская дзiцячая школа мастацтваў" Марыi Бадыль за удзел у тэлепраграме "Наперад у мiнулае", а таксама за захаванне і ўзраджэнне беларускай народна-песеннай творчасці.
"Наперад у мінулае"
1е месца